Рейтинг СМИ

Посетите рейтинг сайтов СМИ. В рейтинге учавствуют лучшие СМИ ресурсы.

Перейти на Рейтинг
Home » Экономика

Брэсцкія швейнікі баяцца канкурэнцыі з кітайскімі вытворцамі

Четверг, 22 июля 2010

У Свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» кітайская фірма «Сю Цзінь» збіраецца адкрыць швачную вытворчасць. У Кітаі фірма мае тры фабрыкі па пашыве спартовай вопраткі, працуе для «Аdidas».

Брэсцкія швейнікі з гэтай нагоды выказалі перасцярогі, што могуць застацца без працоўнай сілы альбо зусім страціць рынак, піша «Еўрарадыё».

Намесніца дырэктара швачнай фабрыкі «Надзея» Вольга Юхнавец у каментары Еўрарадыё заявіла:

Юхнавец: «Нельга дазваляць кітайскаму боку стварэнне і рэгістрацыю ў Свабоднай эканамічнай зоне «Брэст» швейнай вытворчасці, таму што гэта зачыніць для беларускіх вытворцаў рынак у Расіі. Гэта звязана з тым, што з Кітая, дзякуючы датацыям кітайскай дзяржавы, па вельмі нізкіх коштах будзе пастаўляцца тканіна, і беларускія вытворцы не змогуць канкурыраваць з кітайскімі з-за цэнавага фактара. Другая прычына гэта тое, што ў Брэсце ўжо існуе паводле афіцыйных дадзеных каля 800, а насамрэч каля 2000 швейных прадпрыемстваў, і на рынку працы ствараецца ажыятаж па прафесіі «швачка».

Дарэчы, дырэктарка «Надзеі» Ала Атыліна згадала, што і Еўрасаюз, і Злучаныя Штаты абараняюць свае рынкі ад танных кітайскіх тавараў. Яны ўжываюць такі інструмент пратэкцыянізму, як квоты, а таксама рэгулююць актыўнасць замежных прадпрымальнікаў праз візавую палітыку.

Источник: Хартия’97 :: Новости из Беларуси