Рейтинг СМИ

Посетите рейтинг сайтов СМИ. В рейтинге учавствуют лучшие СМИ ресурсы.

Перейти на Рейтинг
Home » Главные Новости

Акудовіч без кашулі, Хадановіч без штаноў

Четверг, 18 июня 2009

 

Беларускія літаратары даўно марылі зняць вопратку то з сябе, то адно з аднога. Першым выславіць даўнюю мару вырашыўся рэдактар літаратурна-мастацкага альманаха «Калоссе» Алесь Аркуш. У 2007 годзе ў сваім жывым журнале ён прапанаваў дзесяці беларускім літаратаркам распрануцца для фотагалерэі ў альманаху і гэтым выклікаць больш увагі да беларускай паэзіі і прозы. «Справа святая — дзеля айчыннай літаратуры, — выказаўся тады Аркуш. — Ясна, што паэткі-мадэрністкі тут адразу пралятаюць. Не здолеюць яны канкурыраваць з традацыяналісткамі».

Тады ідэя распрануць літаратарак дзеля папулярызацыя літаратуры атрымала хуткі розгалас. Мужчыны збольшага падтрымалі Аркуша, а вось абаронцы жаночых правоў ледзьве не пажыццёва ахрысцілі рэдактара «Калосся» гамафобам. Ішоў час, а ціхая мара беларускіх літаратараў пабыць экcгібіцыяністамі не толькі на пісьме, нікуды не знікала. Урэшце праз два гады пасля таго, як прагучала прапанова Алеся Аркуша, з’явіўся супольны праэкт для часопіса pARTisan у выкананні фатографаў Андрэя Шчукіна, Дзяніса Нядзельскага і іншых — «вечны» каляндар аголеных беларускіх літаратараў. На гэты раз выкарыстоўвалася толькі мужчынская натура. Каляндар атрымаў назву «Канец словаў», і хутка пачне актыўна распаўсюджвацца па краіне.

«Канец словаў» можна разумець па-рознаму — як вычарпанасць творчага акту, пэрспэктыву новага тэксту альбо невербальнае выказванне літаратара. Таму тут ёсць месца і аголеным азадкам, і тэкстам (у літарах і малюнках), і іх агульным кантэкстам — той прасторы, дзе ў галовах з’яўляюцца словы.

ВОКЛАДКА — Валянцін Акудовіч

СТУДЗЕНЬ — Віктар Шалкевіч

ЛЮТЫ — Віталь Рыжкоў

«Падчас фотасесіі я думаў пра тое, што гэты чалавек, з якога мяне малявалі, ад нечага памёр. І гэтыя чорныя кропачкі на лёгкіх, і гэтыя ненатуральных — відаць, мёртвых — колераў унутраныя органы… У мяне бодзі-арт з дыягназам. Толькі я не ведаю — з якім».

САКАВІК — Юрась Барысевіч

«Я пагадзіўся на ўдзел таму, што вырашыў прынесці мужчынскае цела ў ахвяру жаночаму воку. Менавіта такі варыянт мне і прапанавалі, экстрэмальны — узімку голым паздымацца… Я не страшыўся мерзнуць. І нельга сказаць, што я быў ужо зусім голым. У мяне быў абутак — балея з цэментам. А з вопраткі ў мяне была рыдлёўка».

КРАСАВІК — Севярын Квяткоўскі

«Ідэя для нашага псеўдапурытанскага грамадзтва досыць хуліганская. А я люблю хуліганіць — інтэлектуальна, творча. І таму я з радасцю далучыўся. Я не эксгібіцыяніст. Але калі часам можна эпатаваць публіку, з задавальненнем гэта раблю».

ТРАВЕНЬ — Анатоль Івашчанка

«Я не лічу гэта хуліганcтвам. Магчыма, калі б мы пазавалі зусім голымі, ці калі б мы былі дзяўчатамі, — гэта было б па-хуліганcку».

ЧЭРВЕНЬ — Андрэй Такінданг

 

ЛІПЕНЬ — Андрэй Хадановіч

«У Беларусі аднойчы мусіць распрануцца кожны. Калі літаратары — святарныя каровы, настаўнікі жыцця, жывыя помнікі самім сабе, аголеная задніца — адзіны жывы атрыбут, які ўва ўсім гэтым ёсць. Нешта гарантавана «сваё».

ЖНІВЕНЬ — Сяргей «Пістончык» Прылуцкі

«У гэтым німа ні рэвалюцыі, ні правакацыі — эта проста жэст, сваеабразнае запрашэньне да разгавора на балезненыя цемы. (…) У голава ліціратара наліцо дадатковае аружые у барбе з пурытанствам і ліцамерыем».

ВЕРАСЕНЬ — Андрэй Адамовіч

КАСТРЫЧНІК — Усевалад Сьцебурака

ЛІСТАПАД — Ілля Сін

«Я адразу ўсведамляў, што гэта будзе не проста прыгожая выява, але — адлюстраванне маіх ідэяў. Тое, што можна пабачыць у календары, не столькі фотапартрэт, колькі своеасаблівая мастацкая акцыя, якая называецца «Апаганьванне іконы». Фота — тая форма, у якой гэта акцыя ўвасобілася».

СНЕЖАНЬ — Лявон Вольскі

Прэм’ера-прэзентацыя арт-праекта адбудзецца 19 чэрвеня ў 18:00 у бар-клубе «6А». Арганізатары нагадваюць, што на прэзентацыі набыць каляндар можна будзе за 12 тыс. беларускіх рублёў, потым ён будзе даражэць. Неўзабаве «Канец словаў» з’явіцца ў продажы ў «Падземцы» і кнігарнях сталіцы.

Источник: БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ