Рейтинг СМИ

Посетите рейтинг сайтов СМИ. В рейтинге учавствуют лучшие СМИ ресурсы.

Перейти на Рейтинг
Home » Общество

Зміцер Дашкевіч: Я прыйшоў да правільнай іерархіі «Бог, сям’я, Бацькаўшчына»

Суббота, 31 августа 2013

З’явілася відэа з вяселля Змітра і Насты Дашкевічаў.

31 жніўня яны павянчаліся ў царкве хрысціянаў веры евангельскай «Ян Прадвеснік». На мерапрыемстве прысутнічала каля 200 гасцей – сяброў «Маладога фронта», грамадскіх актывістаў, палітыкаў і журналістаў. Царква выступіла галоўным арганізатарам свята, паведамляе БелаПАН.

Лідар міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч і яго намеснік Анастасія Палажанка ўзялі шлюб 26 снежня 2012 года ў Гродзенскай турме, дзе палітык адбываў пакаранне. У ролі сведак выступілі супрацоўнікі калоніі. Анастасія ўзяла прозвішча мужа.

«Я рады, што сёння прыйшоў да правільнай іерархіі: Бог, сям’я, Бацькаўшчына», — сказаў Дашкевіч падчас евангелісцкай цырымоніі.

«Мы з Насцяй людзі веруючыя, і рэгістрацыю шлюбу ў турме для нас, хутчэй, была падрыхтоўка да шлюбу, да адказнасці, пакуль мы не паабяцалі перад Богам быць вернымі адзін аднаму. Таму адлік нашага шлюбу мы вядзём з сённяшняга дня», — адзначыў ён.

Источник: Хартия’97 :: Новости из Беларуси